Запрашаем у Нацыянальную бібліятэку Беларусі
на выставу
«Італіі. Ад Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі»!
Арганізатары мерапрыемства – Пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
126 фотаздымкаў 75 фатографаў займуць свае месца ў галерэях бібліятэкі «Атрыум» і «Лабірынт» і раскажуць гледачам аб прыгажосці і разнастайнасці Італіі, яе краявідах, крэатыўнасці і людзях. А назва выстаўкі «Італіі…» – наўмысна ў множным ліку – прадстаўляе нагляднае сведчанне таго, як адбывалася эвалюцыя, і падкрэслівае шматлікасць гэтай краіны, разнастайнай, складанай, адначасова старажытнай і заўсёды актуальнай, напоўненай традыцыямі і інавацыямі, з моцнай регіянальнай ідэнтычнасцю ад поўначы да поўдня.
Экспазіцыю складаюць тры часткі «Краявіды», «Праца», «Асобы» –фатаграфіі з атэлье, піктарыялізм, канцэптуалізм, хроніка і мастацкае фота. Гэта цікавы шлях, які пачынаецца з братоў Алінары і вялізнага свету вакол іх, уключае ў сябе розныя калекцыі і архівы, каб праз вялікіх майстроў фатаграфіі ХХ і ХХІ стагоддзяў прыйсці да самых сучасных эксперыментаў.
Выстаўка «Італіі. Ад Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі» дапамагае прасачыць за пераўтварэннямі ў краіне на мове, здольнай адлюстраваць геаграфічную разнастайнасць, даследаваць глыбіні гісторыі і адначасова патрапіць у таямніцы гэтых мясцін, якія пераўтвараюць многія Італіі ў адзіную Італію…
Праект пачынае сваё падарожжа з Мінска, дзе будзе працаваць да 27 чэрвеня, потым адправіцца ў Санкт-Пецярбург і іншыя дыпламатычныя прадстаўніцтва Італіі.
Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі падкрэсліў: “Кожны праект Рэспублікі Італія вылучаецца высокім эстэтычным і мастацкім узроўнем і выклікае вялікую зацікаўленасць беларускай грамадскасці. Сёння мы з дапытлівасцю вандроўніка чакаем новага знаёмства з сонечнай краінай праз прызму гістарычных і сучасных фотаздымкаў.”
«Мне пашчасціла прадставіць беларускай публіцы выстаўку, – сказаў Пасол Італіі ў Мінску Марыо Бальдзі, – і я ганаруся тым, што раблю гэта напярэдадні святкавання Дня Італьянскай Рэспублікі!»
Чакаем вас усix!