Этот сайт использует технические (необходимые) и аналитические cookies.
Продолжая навигацию, вы соглашаетесь на использование cookies.

Аб’ява аб прыёме на працу (на конкурснай аснове) супрацоўнiка для работы ў якасцi вадзiцеля, даручэнца i тэлефанiста

Амбасада аб’яўляе пра пачатак адбору кандыдатаў для найму аднаго (1) супрацоўнiка па працоўным дагаворы ў адпаведнасцi з мясцовым заканадаўствам, якi будзе выконваць функцыi вадзiцеля, даручэнца i тэлефанiста ў Амбасадзе Iталii ў Мiнску, Рэспублiка Беларусь. Абвестка аб вакансii размешчана на дошцы аб’яў Амбасады Iталii, а таксама знаходзiцца ў вольным доступе на афiцыйным iнтэрнэт-сайце (гл. Allegato. pdf).

Заявы на ўдзел у конкурсным адборы, складзеныя ў адпаведнасцi з бланкам, якi можна атрымаць у Амбасадзе або вольна спампаваць у дадзеным раздзеле афiцыйнага iнтэрнэт-сайта, павiнны быць пададзены не пазней 24.00 гадзiн 13 верасня 2017 года. Падпiсаныя i адсканаваныя заявы, разам з копiяй дакумента пасведчання асобы, могуць быць накiраваны ў электронным выглядзе на наступны адрас электроннай пошты: ambasciata.minsk@esteri.it .

Заявы ў адрас Амбасады Iталii ў Мiнску могуць быць таксама пададзены на звычайнай паперы i адпраўлены заказным лiстом па пошце на адрас: вулiца Ракаўская, 16Б, Мiнск, 220004, Беларусь, з пазнакай на канверце «Segreteria Concorso». У гэтым выпадку своечасова прадстаўленымi лiчацца толькi заявы, атрыманыя да сканчэння абвешчанага тэрмiну падачы. Датай атрымання лiчыцца штамп рэгiстрацыi ўваходнай карэспандэнцыi дадзенай Амбасады.